Тэлефонная размова са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым

    Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.

    У ходзе размовы бакі закранулі тэматыку беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных галінах і ролю ўрадаў у вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Было выказана перакананне, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных праектаў будзе садзейнічаць росту дабрабыту грамадзян і ўмацаванню міждзяржаўнага дыялогу.