Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Праўлення Нацбанка Беларусі

    Тарас Надольны вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў, а таксама ад пасады члена Праўлення Нацыянальнага банка. Адпаведны Указ 29 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі даручана праінфармаваць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу аб вызваленні Тараса Надольнага ад пасады члена Праўлення Нацыянальнага банка.