Сустрэча з Прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані

  • 24

Беларусь настроена вырашаць праблемы ў адносінах з Іранам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа.

"У нас не проста год ад году паляпшаюцца адносіны - у нас ёсць ужо цэлая гісторыя адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што не раз бываў у Іране і добра ведае, з якімі праблемамі сутыкалася краіна і якія цяжкасці існуюць у беларуска-іранскіх адносінах. "І мы поўныя рашучасці гэтыя праблемы вырашаць, - заявіў Кіраўнік дзяржавы. - Беларусь гатова да развіцця адносін з вашай краінай на столькі, на колькі вы гэтага жадаеце".

У сваю чаргу Хасан Раўхані ўспомніў аб сваёй папярэдняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў ліпені 2015 года ва Уфе таксама на палях саміту ШАС. "Пасля яе я даў даручэнне свайму Міністру прамысловасці, каб ён прыехаў з візітам у Беларусь для абмеркавання, як нам далей развіваць двухбаковыя адносіны і вырашыць усе праблемныя пытанні. Я думаю, што да аптымальнага ўзроўню ў адносінах нам пакуль яшчэ далёка, але сёння мы знаходзімся на ўзроўні значна лепшым, чым раней", - сказаў іранскі лідар.