Сустрэча з Наследным прынцам Абу-Дабі шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам
- 26
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з Наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.
У час сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняга візіту наследнага прынца ў Беларусь, вызначаны далейшыя крокі па іх выкананні.
Аляксандр
Лукашэнка адзначыў аператыўнае накіраванне дэлегацыі эмірацкіх дзелавых
колаў у Беларусь, што сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці ААЭ ў
развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Прэзідэнт запэўніў у максімальным садзейнічанні эфектыўнаму вырашэнню
магчымых пытанняў.
Бакі
абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці,
банкаўскай справе, лагістыцы, гуманітарнай сферы. Асобная ўвага ўдзелена
супрацоўніцтву ў галіне спорту.
Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу і ў глабальным кантэксце.
Адным
са складнікаў двухбаковых адносін з'яўляецца ваенна-тэхнічнае
супрацоўніцтва. У гэтым плане заяўлена аб гатоўнасці да пашырэння
дыялогу па напрамках, якія цікавяць эмірацкі бок, у тым ліку ў галіне
навуковых даследаванняў, навучання, правядзення сумесных трэніровак,
абмену вопытам.
Аляксандр
Лукашэнка падзякаваў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну за
гасціннасць і ўвагу, якія аказваюцца беларускай дэлегацыі. Ён падарыў Наследнаму прынцу пано - двайную галаграму "Сокалы". Як вядома, гэта
грацыёзная, моцная, спрытная і рэдкая птушка з'яўляецца ўвасабленнем
сілы і мужнасці, нацыянальным сімвалам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.