Сустрэча з Міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Азамам

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 красавіка сустрэўся з Міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансурам Азамам.

Кіраўнік дзяржавы цёпла прывітаў сірыйскага госця: "Добра, што Вы прыехалі ў Беларусь, для нас гэта вельмі карысна, што называецца, з першых вуснаў даведацца, як жыве сёння паважаны намі сірыйскі народ, Прэзідэнт Сірыі і якая сітуацыя ў краіне".

У сваю чаргу Мансур Азам падкрэсліў, што для яго вялікі гонар сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. "І гэта сведчанне тых цёплых адносін, якія звязваюць прэзідэнтаў дзвюх краін. Я хацеў бы перадаць Вам пісьмо ад Башара Асада", - адзначыў Міністр. Ён таксама расказаў аб цяперашняй няпростай сітуацыі ў Сірыі і тых вялікіх стратах, у першую чаргу чалавечых, якія панёс сірыйскі народ. У краіне было разбурана каля 70% інфраструктуры, якую цяпер трэба аднаўляць.

У ходзе перагавораў вялікая ўвага была ўдзелена перспектывам мірнага развіцця Сірыі, у тым ліку ўдзелу Беларусі ў эканамічных, інфраструктурных праектах на сірыйскай тэрыторыі. Беларускі вопыт, у тым ліку ўзвядзення сацыяльна значных аб'ектаў, школ, бальніц, дарог, можа спатрэбіцца сірыйскаму боку.

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць дапамагчы сірыйскаму народу ў мірным будаўніцтве і рэалізацыі сумесных эканамічных і інфраструктурных праектаў. Міністр падкрэсліў, што Сірыя запрашае Беларусь, якая заўсёды падтрымлівала сірыйскі народ, удзельнічаць у аднаўленні краіны.

На сустрэчы вялікая ўвага была ўдзелена гуманітарным праектам, у ліку якіх і аздараўленне на працягу апошніх двух гадоў сірыйскіх дзяцей у Беларусі. Акрамя таго, размова ішла аб вучобе сірыйскай моладзі ў беларускіх адукацыйных установах.