Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
28 верасня 2020 года

Сустрэча з губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі Міхаілам Вядзернікавым

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю не толькі з-за грашовых інтарэсаў, але і духоўнай блізкасці паміж людзьмі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 28 верасня на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі Міхаілам Вядзернікавым.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэгулярна сустракаецца з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў і ў гэтыя дні ў яго адбылося ўжо некалькі такіх сустрэч. "Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што актывізуем рэгіянальнае супрацоўніцтва. Гэта вельмі важна, таму што (часта аб гэтым гавару, практычна кожнаму губернатару) у свой час губернатары выратавалі саюз Беларусі і Расіі. Яшчэ ў час позняга Барыса Ельцына, калі гэты саюз нікому не патрэбны быў. І толькі губернатары, напрамую пайшоўшы на адносіны з Беларуссю, захавалі і выратавалі гэты саюз. У знак удзячнасці за гэта я заўсёды знаходжу час, каб сустрэцца з вашымі калегамі і абмеркаваць комплекс пытанняў ва ўзаемаадносінах", - сказаў Прэзідэнт.

"Вы нашы добрыя суседзі, таму мы заўсёды рады бачыць вас тут. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы добрыя суседзі, блізкія нам людзі, і мы будзем з вамі супрацоўнічаць, не толькі зыходзячы з нейкіх грашовых, меркантыльных эканамічных інтарэсаў. Гэта, зразумела, заўсёды было, ёсць і будзе, але ў адносінах з намі гэта не галоўнае пытанне. Калі ў нас ёсць добрыя духоўныя адносіны, блізкасць нашых людзей, якія жывуць па той і гэты бок умоўнай граніцы, эканоміка прыйдзе. Эканоміка заўсёды будзе, калі людзі да гэтага імкнуцца душой і сэрцам", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Вы ў нас бываеце. Бывайце часцей, - запрасіў Аляксандр Лукашэнка. - Вам жа ні віз не трэба, ні самалётаў, ні дазволаў на перасячэнне граніцы. Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай абласцям - тут мы і забараніць ім не можам. Нават калі нехта калючы дрот нацягне паміж нашымі дзяржавамі на граніцы, нашы людзі ўсё роўна знойдуць адпаведныя хады, каб трапіць у Беларусь і наадварот. І дзякуй богу. Я не думаю, што да гэтага калі-небудзь дойдзе".

Прэзідэнт адзначыў, што кіраўніцтву Пскоўскай вобласці добра вядомы магчымасці Беларусі. Рэспубліка гатова развіваць супрацоўніцтва па розных напрамках. "Вы нам блізкія яшчэ і таму, што мы добра ведаем вашы землі: у нас Віцебшчына адзін у адзін такая, як ваша вобласць. Добра, што вы супрацоўнічаеце з Віцебскай вобласцю. Калі чагосьці не хапае, з нашага боку няма руху насустрач, вы нам гаварыце", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок гатовы прапанаваць Пскоўскай вобласці шырокую лінейку аўтамабільнай тэхнікі і ліфтавае абсталяванне, прадукцыю аграпрамысловага комплексу, свае тэхналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Міхаіл Вядзернікаў у сваю чаргу адзначыў, што Пскоўскую вобласць звязваюць з Беларуссю даўнія дружалюбныя і добрасуседскія адносіны. На яго думку, неабходна надаць новы імпульс развіццю эканомікі. "Беларусь з'яўляецца нашым ключавым знешнеэканамічным, знешнегандлёвым партнёрам. На долю гэтага партнёрства прыпадае 35% тавараабароту. Выбудавана цеснае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў многіх сферах. У першую чаргу машынабудаванне, транспарт, АПК. Нашы прадпрыемствы актыўна закупляюць беларускую тэхніку: сельскагаспадарчую, дарожную, пасажырскія аўтобусы, кацельнае абсталяванне. З-за сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў гэтым годзе ў нас тавараабарот знізіўся амаль на 20%. Але тым больш актуальны наш візіт", - сказаў губернатар.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць