Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
28 верасня 2020 года

Сустрэча з губернатарам Омскай вобласці Расіі Аляксандрам Бурковым

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць патэнцыял для павелічэння тавараабароту з Омскай вобласцю Расіі да $100 млн. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 28 верасня на сустрэчы з губернатарам рэгіёна Аляксандрам Бурковым.

Кіраўнік дзяржавы спачатку заўважыў, што апошнім часам правёў сустрэчы з некалькімі кіраўнікамі рэгіёнаў Сібіры. "Наша стаўленне да сібіракоў вы добра ведаеце. Не толькі таму, што ў свой час туды паехалі многія беларусы. Думаю, з імі вы не маеце праблем. Беларусы заўсёды былі працавітымі, адказнымі людзьмі, думаю, што такімі яны і з'яўляюцца там, у Сібіры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама расказаў пра асабістае стаўленне да рэгіёна і заявіў аб намеры наведаць яго ў хуткім часе. "Для мяне ўсё, што за Уралам, - гэта рамантыка. Думаю, у будучым годзе мне ўдасца пабываць у асноўных кропках Расіі, у Сібіры ў тым ліку", - адзначыў Прэзідэнт.

Гаворачы аб некаторым падабенстве Беларусі і Омскай вобласці, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на няпростыя кліматычныя ўмовы. "Мы жывём у зоне рызыкоўнага земляробства, але тым не менш нечаму навучыліся ў сельскай гаспадарцы. Гатовы з вамі ўсім падзяліцца", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. Тым больш, паводле яго слоў, ужо ёсць станоўчы вопыт супрацоўніцтва Беларусі і іншых сібірскіх рэгіёнаў, як, напрыклад, Сахаліна і Прымор'я.

Прэзідэнт адзначыў, што па аб'ектыўных прычынах у гэтым годзе тавараабарот з Омскай вобласцю знізіўся і цяперашні ўзровень, відавочна, недастатковы для другога па колькасці насельніцтва горада ў Сібіры і буйнога прамысловага цэнтра. "Думаю, што да $100 млн нам трэба імкнуцца і дасягаць гэтага тавараабароту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў аб гатоўнасці супрацоўнічаць з рэгіёнам у такіх традыцыйных сферах, як прамысловая кааперацыя, экспарт тэхналогій і паслуг, стварэнне сумесных зборачных вытворчасцей, сэрвісных цэнтраў. "Калі ў вас будзе жаданне па якіх-небудзь напрамках супрацоўнічаць з Беларуссю, мы заўсёды гатовы, і вы аб гэтым павінны ведаць", - падагульніў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Аляксандр Буркоў заявіў, што Беларусь з'яўляецца асноўным партнёрам Омскай вобласці ў знешнегандлёвых адносінах. У мінулым годзе тавараабарот паміж бакамі склаў звыш $80 млн, у гэтым годзе ён чакана знізіўся.

"У нас асноўныя сферы супрацоўніцтва - сельская гаспадарка і прамысловасць, - адзначыў губернатар. - Аб'ём набываемай сельгаспрадукцыі ў беларускіх вытворцаў у гэтым годзе расце. За восем месяцаў бягучага года мы набылі 224 адзінкі сельгастэхнікі на агульную суму 600 мільёнаў рублёў. Паводле нашых прагнозаў, мы выйдзем на 800 мільёнаў рублёў да канца года (больш як $10 млн. - Заўвага)".

У час сустрэчы Аляксандр Буркоў уручыў Аляксандру Лукашэнку незвычайны падарунак: мадэль танка Т-80БВМ, зробленую з косці маманта, знойдзенай на поўначы Омскай вобласці ва Усць-Ішымскім раёне.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць