Сустрэча з галоўным рэдактарам "Народнай волі" Іосіфам Сярэдзічам

  • 1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам.

Аб асабістай сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы Іосіф Сярэдзіч прасіў 3 лютага ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". І гэта мерапрыемства фактычна стала прадаўжэннем сур'ёзнай размовы, што пачалася крыху больш як тыдзень таму.

Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць адказаць на ўсе актуальныя пытанні, адзначыўшы, што разлічвае на далейшае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

У час сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў сферы палітыкі і эканомікі, у тым ліку праблемныя пытанні, якія маюць грамадскае гучанне. Асобная ўвага была ўдзелена шляхам іх вырашэння.