Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
7 кастрычніка 2019 года

Сустрэча з экс-прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі

У беларусаў склалася асабліва добрае, паважлівае стаўленне да грузін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі.

Грузінскі госць перадаў самыя цёплыя словы ад свайго народа. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы заслужылі такія адносіны, паколькі заўсёды ставіліся да грузінскага народа з вялікай павагай.

На ўзаемную думку бакоў, добрыя адносіны паміж двума народамі падмацоўваюцца добрай дынамікай развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі. На сустрэчы размова зайшла аб высокай якасці беларускай прадукцыі. Для грузін надпіс на этыкетцы "зроблена ў Беларусі" стаў сур'ёзным брэндам, адзначыў экс-прэзідэнт Грузіі. Ён падкрэсліў, што ў краіне высока цэняць у тым ліку беларускую малочную прадукцыю, ёсць перспектыўныя праекты развіцця сувязей у гэтым напрамку.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб развіцці двухбаковых адносін, адзначыў: "Некалі мы марылі залажыць фундамент, а сёння нешта атрымалася і можна ўжо нейкі дом выбудоўваць".

Экс-прэзідэнт Грузіі выказаў удзячнасць за маштабную арганізацыю грузінскага свята "Тбілісоба" ў Мінску, якое стала папулярным у беларусаў.

"Гэта заслуга грузін. Вы адчулі: у нас асаблівае стаўленне да грузін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Звычайна такія камерныя, на невялікую колькасць людзей, святы, а тут прыйшлі тысячы мінчан і гасцей, і грузін шмат было - тых, якія жывуць у нас і якія прыехалі спецыяльна. Паслу заўсёды гавораць, што трэба гэтыя святы праводзіць часцей".

Разам з гэтым на сустрэчы размова ішла аб міжнароднай сітуацыі, у сувязі з чым Прэзідэнт Беларусі адзначыў: "У нас тут усяго хапае. Мы як у гарачым катле - з усіх бакоў падаграваюць". Гіоргій Маргвелашвілі высока ацаніў міжнародныя ініцыятывы Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне стабільнасці ў рэгіёне і свеце.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць