Сустрэча са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Андрэем Рыбаковым і Намеснікам Прэм'ер-міністра Юрыем Назаравым

  • 1
Прапаноў аб пастаўках і перапрацоўцы ў Беларусі нафты ўжо нямала. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 сакавіка на сустрэчы са старшынёй канцэрна "Белнафтахім" Андрэем Рыбаковым і Намеснікам Прэм'ер-міністра Юрыем Назаравым.

"Тэма размовы, як вам вядома, ранейшая - пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны, перш за ўсё нафты. Мне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўцы ў Беларусі. Цяпер такіх прапаноў ужо, дзякуй богу, нямала. Я хачу з вамі ўзгадніць некаторыя пытанні. І параіцца, як нам (варта, не варта купляць гэту нафту) лепш зрабіць, што больш эканамічна выгадна", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Думаю, што мы знойдзем рашэнне. Я вас выклікаў у выхадны дзень, таму што пытанне адкладваць нельга. Нам трэба прымаць рашэнне і ўжо з панядзелка-аўторка забіраць гэту нафту. Таму што аб'ёмы вялікія - больш як 6 млн т", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.