Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
20 студзеня 2020 года

Сустрэча са Старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў на актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 20 студзеня на сустрэчы са Старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам.

"Вельмі многае залежала ад арганізаванасці правядзення гэтай кампаніі, і прафсаюзы ўнеслі дастойны ўклад у яе арганізацыю, - сказаў Прэзідэнт. - Мы дамаўляліся, што прафсаюзы прымуць актыўны ўдзел у кампаніі, дапамогуць яе арганізаваць на месцах, што і было зроблена".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю ФПБ у грамадска-палітычным жыцці краіны, назваўшы арганізацыю адной з самых шматлікіх. "Аснову складаюць людзі, якія працуюць, а не займаюцца палітыканствам, хаджэннем па чыстых і ўтульных мінскіх вуліцах", - адзначыў ён.

У час сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход падрыхтоўкі да восьмага з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які плануецца правесці ў канцы лютага.

Аляксандр Лукашэнка даручыў Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта і Ураду падключыцца да працэсу падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства. "Калі патрэбна будзе падтрымка на месцах, каб маглі арганізаваць выбары дэлегатаў, каб гэта было дэмакратычна і прыстойна, каб пальцам потым не тыцкалі, таму што жадаючых жа шмат. Нават пасля сённяшняй размовы пачнуць абвінавачваць прафсаюзы, што на гэтым зацыклівацца не трэба, вы чалавек вопытны, я гэта ведаю", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прафсаюзы павінны ганарыцца той роллю, якую яны адыгрываюць у сучасным беларускім грамадстве. "Няпросты час, людзі розныя, зразумела. Нехта так, нехта гэтак будзе гаварыць наконт гэтага. Але ўсе павінны разумець: не дай бог, нейкія цяжкія часы, нам спатрэбяцца і прафсаюзы, і камсамол (па-старому кажучы) - наша маладзёжная арганізацыя, усе арганізацыі будуць задзейнічаны. Не дай бог, вядома, такія цяжкія часы. Мы стратэгічна арыентуемся і выбудоўваем сваё жыццё, і людзі павінны гэта разумець. Таму з'езд мы павінны правесці дастойна, прыгожа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у асабістым удзеле ў рабоце маючага адбыцца з'езда ФПБ. "Гэта маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія выбары, з'езд народа Беларусі - Усебеларускі народны сход, які выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Міхаіл Орда падзякаваў Прэзідэнту за падтрымку важных ініцыятыў ФПБ, у прыватнасці па ўзмацненні гарантый занятасці добрасумленным работнікам, замацаваных у новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць