Старшыня Нямецка-расійскага таварыства Хайнц Вемаер узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

    За асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці, значны ўклад ва ўстанаўленне і развіццё міжнародных культурных сувязей старшыня Нямецка-расійскага таварыства зямлі Вітэнберг Хайнц-Рудольф Георг Вемаер узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ 21 лютага падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.