Станіслаў Зась вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі

    Генерал-лейтэнант Станіслаў Зась вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны Указ № 1 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 студзеня.