Спачуванне ў сувязі са смерцю Прэзідэнта В'етнама Чан Дай Куанга

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генеральнаму Сакратару Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгу ў сувязі са смерцю Прэзідэнта гэтай краіны Чан Дай Куанга.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што свет пакінуў выдатны дзяржаўны і палітычны дзеяч, які прысвяціў жыццё самаадданаму служэнню сваёй краіне і яе народу. "Упэўнены, што яго стратэгічнае мысленне і грунтоўнае стаўленне да работы стануць прыкладам для будучых пакаленняў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім Чан Дай Куанга, усяму народу В'етнама.