Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Георгій Паплаўскі быў шчырым і абаяльным чалавекам. "Творчасць Георгія Георгіевіча, накіраваная на развіццё і ўзбагачэнне традыцый станковай і кніжнай графікі, стала неацэнным укладам у гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва, духоўную скарбніцу Беларусі. Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, стаў прыкладам самаадданага служэння беларускай культуры", - гаворыцца ў спачуванні.