Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Леаніда Бранявога

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Леаніда Бранявога накіраваў спачуванне яго родным і блізкім.

    "Пайшоў з жыцця таленавіты і ўсенародна любімы артыст, шчыры і абаяльны чалавек. Леанід Сяргеевіч пражыў багатае творчае жыццё, пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кіно. Прыроджаная інтэлігентнасць, прафесіяналізм, унікальная манера ігры дазволілі яму стварыць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі творчасць Леаніда Бранявога добра ведаюць і любяць. "Светлая памяць аб гэтым цудоўным акцёры і выдатным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт.