Спачуванне ў сувязі са смерцю народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага.

    "Беларуская культура страціла таленавітага кампазітара і добрага чалавека, які падарыў нам музыку сваёй душы. Эдуард Барысавіч пакінуў вялікую спадчыну - цудоўныя мелодыі, якія ўпрыгожылі многія спектаклі, кінафільмы і тэлепраграмы, любімыя намі песні, якія сталі візітнай карткай калектываў і выканаўцаў розных пакаленняў", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Эдуарда Зарыцкага з'яўляецца часткай духоўнага багацця краіны, а жыццё - натхняльным прыкладам для калег і адданых паклоннікаў.