Спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Марка Захарава

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Марка Захарава.

    "Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю народнага артыста СССР Марка Анатольевіча Захарава - сапраўды выдатнай асобы нашага часу.  Бязмежна таленавіты рэжысёр, бліскучы акцёр і сцэнарыст, цудоўны педагог і літаратар, значны грамадскі і палітычны дзеяч", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыццё і творчасць Марка Захарава - гэта цэлая эпоха ў гісторыі сучаснага тэатра і кіно, прыклад адданага служэння ідэалам высокага мастацтва і свайму гледачу. "Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.