Спачуванне родным і блізкім лётчыка-касманаўта СССР Аляксея Лявонава
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім лётчыка-касманаўта СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза Аляксея Лявонава.
"Пайшоў з жыцця чалавек сапраўды планетарнага маштабу, які ўнёс неацэнны ўклад у асваенне Сусвету. Яго першы выхад у адкрыты космас стаў знакавай вяхой у гісторыі касманаўтыкі", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Аляксея Лявонава вызначалі стойкасць, незвычайная мужнасць, беззапаветная адданасць свайму абавязку і прафесіі. "Шматгранны талент дазваляў яму пісаць цудоўныя кнігі і маляўнічыя палотны, якія ўслаўлялі прыгажосць і каштоўнасць роднай планеты. Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах, а яго жыццёвы шлях будзе прыкладам служэння Айчыне для будучых пакаленняў", - падкрэсліў Прэзідэнт.