Спачуванне Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў сувязі з аўтакатастрофай на шашы Харарэ-Мутарэ.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку трагедыі ўспрынялі ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам. Аляксандр Лукашэнка адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму народу Зімбабвэ.