Спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і значнымі разбурэннямі і выніку моцнага землетрасення ў правінцыі Элязыг.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім болем і смуткам успрынялі гэта паведамленне.

    Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы спагады і падтрымкі народу Турцыі, усім пацярпелым, родным і блізкім загінулых. Ён пажадаў жыхарам закранутага стыхіяй рэгіёна хутчэйшага вяртання да звычайнага жыцця.