Спачуванне Прэзідэнту Перу Педра Пабла Кучынскі Гадарду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Перу Педра Пабла Кучынскі Гадарду, родным і блізкім загінулых пры падзенні аўтобуса ў прорву на поўдні краіны.

    "З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку падзення ў прорву пасажырскага аўтобуса на тэрыторыі дэпартамента Арэкіпа", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў больш хуткага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў словы падтрымкі ўсяму перуанскаму народу.