Спачуванне Прэзідэнту Пакістана Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Прэзідэнту Пакістана Мамнуну Хусэйну, а таксама родным і блізкім загінулых пры тэракце каля горада Мастунг.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі трагічнае паведамленне ўспрынялі з глыбокім болем і смуткам. "Спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан на парозе парламенцкіх выбараў не маюць апраўдання. Беларусы рашуча асуджаюць любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму, ахвярамі якіх становяцца звычайныя мірныя людзі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і перадаў словы падтрымкі ўсяму пакістанскаму народу.