Спачуванне Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці людзей у выніку моцнага пажару ў адным з жылых кварталаў Дакі.

    "Нашы сэрцы ў гэты цяжкі час смуткуюць разам з сем'ямі ахвяр гэтай страшнай трагедыі", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення раненым і пацярпелым, а таксама стойкасці ўсяму народу Бангладэш.