Спачуванне Прэзідэнту Калумбіі Івану Дуке

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Калумбіі Івану Дуке ў сувязі з тэрарыстычным актам у паліцэйскай акадэміі "Сантандэр".

    У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі паведамленне аб тэракце ўспрынялі з глыбокім болем і смуткам. "Беларусы падзяляюць гора і боль сем'яў ахвяр, смуткуюць разам з народам Калумбіі. Мы рашуча асуджаем гэта злачынства, як і ўсе формы тэрарызму і экстрэмізму", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста таксама выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама ўсім, хто пацярпеў у выніку трагедыі.