Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані ў сувязі з ахвярамі землетрасення на захадзе гэтай краіны.

    "Паведамленні аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку землетрасення на захадзе вашай краіны выклікалі ў сэрцах беларусаў пачуцці болю і глыбокага спачування Ісламскай Рэспубліцы Іран", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі смуткуюць па загінулых у час гэтага стыхійнага бедства і спадзяюцца на хуткае выздараўленне ўсіх пацярпелых.