Спачуванне Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані, родным і блізкім загінулых пры тэрарыстычнай атацы ў Ахвазе.

    "Беларусь заўсёды будзе разам з Іранам і міжнароднай супольнасцю ў процістаянні экстрэмізму і ў барацьбе з праявамі тэрарызму", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама міру і спакою краіне.