Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі, сем'ям загінулых у выніку пажару ў атэлі "Леагранд" у Батумі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з болем успрынялі паведамленне аб трагічнай гібелі людзей. Ён таксама папрасіў перадаць словы падтрымкі і пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.