Спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Жаіру Балсанару ў сувязі са шматлікімі ахвярамі стыхійнага бедства ў штатах Мінас-Жэрайс і Эспірыту-Санту.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта паведамленне ўспрынялі ў Беларусі з вялікім смуткам. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.