Спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Пакістана Імрану Хану ў сувязі са шматлікімі ахвярамі трагедыі на чыгунцы ў правінцыі Пенджаб.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі гэта паведамленне і шчыра спачуваюць пакістанскаму народу, выказваюць словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама жадаюць хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.