Спачуванне Прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэм'ер-міністру Ісламскай Рэспублікі Пакістан Навазу Шарыфу і грамадзянам гэтай краіны ў сувязі з гібеллю людзей у выніку тэрарыстычнага акта ў Сехване.

    "З цяжкім сэрцам даведаўся пра жудасны тэрарыстычны акт у Пакістане – выбух у мусульманскім храме Лал Шахбаз у горадзе Сехван", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што праз атакі на святыні, якія захоўваюць гісторыю і культуру, праз ахвяры бязвінных людзей тэрарысты намагаюцца запалохаць і раз’яднаць грамадства. "Перакананы, што пакістанскі народ, які нягледзячы ні на што застаецца адзіным, здолее перамагчы тэрарыстычную пагрозу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.