Раман Подлінеў назначаны намеснікам Старшыні Дзяржпагранкамітэта

    Палкоўнік Раман Подлінеў назначаны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі. Адпаведны Указ № 371 падпісаў 7 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

    Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, да гэтага часу Раман Подлінеў быў кіраўніком упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва ДПК.