Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
8 лістапада 2019 года

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Рэчыцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2019" у Рэчыцы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сельскагаспадарчы год набліжаецца да завяршэння і ў Гомельскай вобласці сабралі дастойны ўраджай збожжавых, агародніны, бульбы. Рэгіён займае адно з вядучых месцаў па вырошчванні кукурузы. Малочная прадукцыя мясцовых заводаў з'яўляецца любімым і пазнавальным беларускім брэндам далёка за межамі краіны.

"Дазвольце выказаць шчырую ўдзячнасць усім, хто працуе на палях, элеватарах, жывёлагадоўчых фермах і перапрацоўчых прадпрыемствах Гомельскай вобласці - самай вялікай у краіне, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Упэўнены, захаванне тэхналогій і адказнае стаўленне да справы кожнага з вяскоўцаў, ад механізатара да кіраўніка, дапаможа нам вырашыць важныя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам Гомельшчыны і ўсёй Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу моцнага здароўя, дабрабыту, выдатнага настрою і прафесійных поспехаў.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць