Прыняцце кадравых рашэнняў у кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску.

    Дакументы прыняты ў мэтах развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне.

    Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Да гэтага часу ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.

    Сталічнае ўпраўленне ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На гэту пасаду назначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў.

    Ратацыя праведзена і ў іншых рэгіянальных упраўленнях Следчага камітэта. Упраўленне па Віцебскай вобласці ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

    Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці назначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці.

    Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Раней ён узначальваў упраўленне па Віцебскай вобласці.