Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
7 снежня 2017 года

Прыняцце кадравых рашэнняў

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай;


Сідарука Аляксандра Дзмітрыевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Радзюка Сяргея Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля;

Лебедзя Дзмітрыя Валянцінавіча - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля;

Савіцкага Сяргея Канстанцінавіча - старшынёй Уздзенскага райвыканкама;

Кулагіна Сяргея Лявонавіча - старшынёй Горацкага райвыканкама;

Бацяноўскага Леаніда Іванавіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Гуанчжоу (Кітайская Народная Рэспубліка);

Корбут Аліны Анатольеўны - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

Кітурка Ірыны Фёдараўны - рэктарам установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

Картуна Андрэя Міхайлавіча - намеснікам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Хмеля Андрэя Валер'евіча - намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Смільгіня Івана Іванавіча - намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

Мірончыка Міхаіла Уладзіміравіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі;

Пучылы Міхаіла Мікалаевіча - генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія";

Грэбнева Генадзя Іванавіча - членам Віцебскага аблвыканкама.

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, што ў рабоце з людзьмі заўсёды важны сумленнасць і прыстойнасць. "Галоўны прынцып - справядлівасць, іншага не дадзена, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Закон не ахопіць усе сферы жыцця і думак чалавека. Таму падключайце адзін прынцып - справядліва павінна быць, каб людзі на нас не крыўдзіліся".

Прэзідэнт адзначыў, што кіраўнікі ў рэгіёнах адказваюць за канкрэтную тэрыторыю ў цэлым, і "чужых" людзей, прадпрыемстваў для іх быць не павінна. "Дзяліць прадпрыемствы на камунальныя і рэспубліканскія ні ў якім разе нельга. Гэта вашы прадпрыемствы. Смела дзейнічайце. Прыватнае або дзяржаўнае - не важна. Мы з вамі адказваем за людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ажыццяўляйце ўладу. Для таго вы туды і накіроўваецеся. Вось вам галоўная задача. А як там працаваць, вы ведаеце не горш за мяне, таму што вы паглыблены ў гэтыя працэсы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што для кіраўнікоў у рэгіёнах асабліва адказным этапам стануць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Прэзідэнт адзначыў, што практычна ўся арганізацыйная работа завязана не на Цэнтрвыбаркам, а на мясцовыя органы ўлады. "Усё павінна быць дастойна, прыстойна, але ўлада павінна дэманстраваць сваю сілу і ўпэўненасць у ажыццяўленні паўнамоцтваў", - сказаў Прэзідэнт.

Было таксама падкрэслена, што ў наступным годзе неабходна звярнуць павышаную ўвагу на пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку, таксама з улікам падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі вялікіх міжнародных спартыўных форумаў.

Прымаючы рашэнні ў адносінах да кадравых назначэнняў у беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой, Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў задачу па перафармаціраванні работы Міністэрства замежных спраў.

Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклады ПАР і Аргенціны, куды назначаны новыя паслы, аднак гаварыць аб высокай эфектыўнасці і аб'ёмах супрацоўніцтва Беларусі з гэтымі краінамі пакуль не даводзіцца. Больш таго, што датычыцца пасла ў ПАР, то ён па сумяшчальніцтве таксама працуе ў Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі. "Ён фактычна не можа займацца эфектыўна такімі аб'ёмамі. Нам трэба ў Афрыцы - я ўжо міністэрству паставіў задачу - вызначыцца, з якімі краінамі мы будзем працаваць. Мы ж не Кітай і не ЗША са сваімі рэсурсамі, што пойдзем ва ўсю Афрыку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму нам трэба ў будучым паглядзець і, можа, ад нейкіх пасольстваў адысці, калі ў нас там няма інтарэсу і калі там няма супрацоўніцтва".

Прэзідэнт пры гэтым выказаў меркаванне, што, магчыма, у той ці іншай краіне няма неабходнасці трымаць прадстаўніцтва ў складзе дзясятка дыпламатаў, а на пачатковым этапе можна абысціся адным паслом з памочнікам. "Але мы ўжо заложым аснову развіцця пасольства. Калі мы будзем там развіваць нашу прысутнасць, калі будзе расці тавараабарот, мы будзем нарошчваць наша прадстаўніцтва. Гэта значыць, настаў час яшчэ раз перагледзець гэту нашу стратэгію, - падкрэсліў ён. - Трэба зыходзіць з таго, што сёння ёсць, але арыентавацца на перспектыўныя напрамкі і краіны. І там будзем сваю прысутнасць павялічваць і па аб'ёмах, і па кадрах".

Аналагічнага падыходу, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, трэба прытрымлівацца і ў адносінах да работы беларускіх дыппрадстаўніцтваў у іншых рэгіёнах свету, у тым ліку ў Лацінскай Амерыцы. Акрамя Аргенціны ён звярнуў увагу на Бразілію, у супрацоўніцтве з якой таксама пакуль не дасягнуты жаданы ўзровень. "Так, вялікая краіна. Так, трэба там паспрабаваць папрацаваць, перш чым ліквідаваць пасольства. Але калі ў нас там не атрымаецца, навошта там пасла трымаць і гэта прадстаўніцтва", - сказаў Прэзідэнт.

"Гэта значыць, такі вось прыземлены курс у бліжэйшы час - і працэс перафармаціравання работы МЗС адбудзецца. Міністру гэта даручана. Таму трэба спытаць, як гэта работа арганізавана. Нам ужо сёння трэба мець уяўленне ў гэтым плане", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Узгадняючы назначэнне новых кіраўнікоў ВНУ, Прэзідэнт заявіў, што ў наступным годзе мае намер удзяліць асаблівую ўвагу сустрэчам са студэнцкімі калектывамі. Ён падкрэсліў асаблівую значнасць вузаўскай адукацыі, якая рыхтуе кадры і фактычна фарміруе будучае краіны па розных напрамках. "Калі сумленна - тут і Адміністрацыя не спрацавала, і я быў перагружаны - я апошнім часам мала сустракаюся са студэнцкімі калектывамі. Упэўнены, што ў будучым годзе пройдзе шэраг гэтых сустрэч, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сапраўды, гэта наша будучае. Яны заўтра будуць кіраваць у грамадстве і вызначаць вектар развіцця".

Прэзідэнт хоча акцэнтаваць увагу менавіта на тых пытаннях, якія важны для сучаснай моладзі, студэнцтва не толькі цяпер, але і на перспектыву.

"Мы ж з вамі помнім, з якімі праблемамі сутыкаліся мы, выходзячы за дзверы ВНУ з дыпломам у руках. Таму гэта для мяне вельмі важна, каб я мог звярнуць на гэта ўвагу ў выступленнях, адрэагаваць і прымаць нейкія рашэнні", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць