Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 мая вырастуць на 6,5%

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб павышэнні пенсій".

    Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены з 1 мая ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Фактычны заработак пенсіянераў будзе скарэкціраваны зыходзячы з сярэдняй зарплаты па краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6,5%.

    Фінансаванне расходаў па рэалізацыі Указа будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі.