Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі вызвалены ад пасады

    Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Адпаведны Указ №383 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка.

    У час расследавання крымінальнай справы па факце смерці радавога Аляксандра Коржыча былі ўстаноўлены выпадкі парушэння статутных правіл узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі вучэбнага цэнтра. Гэта стала магчымым у выніку самаўхілення і безадказных адносін шэрага службовых асоб цэнтра да выканання сваіх службовых абавязкаў, а таксама адсутнасці кантролю за падтрыманнем воінскай дысцыпліны і правапарадку ў падначаленым злучэнні з боку яго начальніка палкоўніка Канстанціна Чарнецкага.