Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам Брэсцкай вобласці

    За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння Брэсцкай вобласці працаўнікам гэтага рэгіёна аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Дакументам у сувязі з юбілейнай датай прадугледжана выдзяленне са сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Br1 млн на фінансаванне ў 2020 годзе будаўніцтва лячэбнага корпуса Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы.