Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена працаўнікам АПК Брэсцкай вобласці і Гродзенскага раёна

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў аб'яўлена працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці, а таксама Гродзенскага раёна. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Акрамя таго, Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектывам работнікаў шэрага сельгаспрадпрыемстваў. У іх ліку СВК "Ларынаўка" Аршанскага раёна, ААТ "Агра-Калядзічы" Пружанскага раёна, СВК "Свіслач" Гродзенскага раёна, камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна, ААТ "Гарадзея" Нясвіжскага раёна і ААТ "Рассвет" імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна.