Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена прадстаўнікам розных сфер дзейнасці

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.

    У іх ліку - вядучы інжынер-тэхнолаг аддзела развіцця інавацыйных тэхналогій Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута нафты вытворчага аб'яднання "Беларуснафта" Міхаіл Галай. Ён удастоены гэтай узнагароды за плённую работу, значны асабісты ўклад ва ўкараненне эфектыўнай тэхналогіі нафтаздабычы.

    Падзяка Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры аб'яўлена таксама мастацкаму кіраўніку Гомельскай абласной філармоніі Галіне Паўлянок і галоўнаму дырыжору камернага хору гэтай дзяржаўнай установы Алене Сакаловай.

    Усяго ў адпаведнасці з падпісаным 22 чэрвеня распараджэннем Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 12 чалавекам.