Памер шрыфту:
A
A
A
Колер сайта:
К
К
К
Настройкі
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
18 мая 2020 года

Падпісаны Закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам Закон "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".

Амністыя з'яўляецца праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, і аб'яўляецца, як правіла, у сувязі з асабліва памятнымі падзеямі ў гісторыі краіны.

У Законе вызначаны катэгорыі грамадзян, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання: непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II групы, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных і абвінавачаных. Паводле даных Міністэрства ўнутраных спраў, колькасць такіх грамадзян складзе амаль 5,4 тыс. чалавек.

Асобным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць поўнаму вызваленню ад крымінальнай адказнасці, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання ў выглядзе пазбаўлення або абмежавання волі на 1 год. Іх колькасць складзе амаль 6,4 тыс. чалавек. У сувязі са знакавай гістарычнай датай і кіруючыся гуманным падыходам, у адрозненне ад папярэдняй амністыі 2019 года кола такіх асоб пашырана за кошт грамадзян, асуджаных за карупцыйныя злачынствы, а таксама за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (за выключэннем паўналетніх, асуджаных за нарказлачынствы, што ўчынены ў складзе арганізаванай групы або з выкарыстаннем лабараторнага абсталявання, а таксама прывялі да смерці чалавека).

Разам з тым амністыя не дапускае сітуацыю, калі могуць быць пастаўлены пад пагрозу інтарэсы стабільнага прававога парадку і грамадскай бяспекі. Таму ў Законе дакладна вызначаецца пералік катэгорый грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, на якіх амністыя не распаўсюджваецца. У прыватнасці размова ідзе аб асобах:

якія ўчынілі злачынствы супраць дзяржавы, забойства, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што прывялі да смерці, злачынныя дзеянні сексуальнага характару, іншыя злачынствы, якія характарызуюцца павышанай грамадскай небяспекай (у тым ліку парушэнне правіл дарожнага руху ў стане ап'янення, што прывяло да смерці або цяжкіх цялесных пашкоджанняў);

якія ўчынілі новыя наўмысныя злачынствы пасля папярэдніх актаў амністыі або памілавання;

якія не кампенсавалі нанесеную шкоду (урон), не выплацілі атрыманы злачынным шляхам даход;

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў;

якія злосна парушаюць парадак адбывання пакарання.

Амністыя таксама не распаўсюджваецца на асоб, якім пакаранне ў выглядзе смяротнай кары ў парадку памілавання заменена пазбаўленнем волі або пажыццёвым зняволеннем, або на тых, якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пазбаўленнем волі, а таксама да асуджаных да пажыццёвага зняволення.

Прымяненне амністыі будзе праводзіцца на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення Закона ў сілу адпаведна органамі і ўстановамі, якія выконваюць пакаранне, органамі крымінальнага праследавання і судамі.
Тэгі:
Прэзідэнт Падзеі Дакументы Дзяржава Беларусь
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Trebuchet MS
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Цёмна-сінім
па блакітным
Карычневым
па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць