Падпісаны ўказы аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года.
Указамі
прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і
правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі
паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за
выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Мясцовыя
Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8
кастрычніка 2019 года правесці вылучэнне кандыдатаў у члены Савета
Рэспублікі Нацыянальнага сходу і забяспечыць выкананне іншых аднесеных
да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і
правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі.
У
сваю чаргу дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі павінны забяспечыць
выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па
падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Савету
Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і
правядзенне абодвух выбараў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту,
прадугледжаных на іншыя агульнадзяржаўныя пытанні.
Указы ўступаюць у сілу з дня іх афіцыйнага апублікавання.