Падпісаны Указ аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 100 "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых".

    Дакумент зацвярджае пералік прадметаў ваеннай формы адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі і апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях.

    Указам адменены ўстарэлыя (нязручныя для нашэння) і ўведзены новыя прадметы ваеннай формы, зменены мадэлі існуючых прадметаў адзення для пашырэння іх функцыянальнасці, забеспячэння зручнасці пры нашэнні з улікам спецыфікі задач, што выконваюцца ваеннаслужачымі.

    Таксама ў дакуменце вызначаны парадак зацвярджэння апісання і правіл нашэння ваеннай формы, норм забеспячэння такімі прадметамі.