Падпісаны Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня падпісаў Указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года.

    Прэміі ўдастоены галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Павел Булацкі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па скачках на батуце Міністэрства спорту і турызму Уладзіслаў Ганчароў, а таксама старшы трэнер нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор'і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Васіль Гулевіч.

    Узнагарода ім прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.