Падпісаны Указ аб падаткаабкладанні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 9 "Аб падаткаабкладанні".

    У мэтах фарміравання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе альбо іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, для арганізацый, якія ажыццяўляюць транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50%.

    Акрамя таго, аб'ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам прызнана транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі.