Падпісана распараджэнне аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта на 2020 год

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб прадастаўленні грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2020 год".

    Гранты назначаны 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Выдзеленыя сродкі будуць накіраваны на даследаванні і распрацоўкі ў галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення сучасных методык і вучэбна-метадычнага забеспячэння; распрацоўку новых метадаў дыягностыкі і прафілактыкі захворванняў, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў і рэалізацыю наватарскіх праектаў для развіцця беларускай культуры і захавання нацыянальных духоўных традыцый.

    Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.