Ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркі горада Мінска

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 23 жыхаркі горада Мінска.

    У ліку ўзнагароджаных - настаўніца мінскай сярэдняй школы № 59 Наталля Барысёнак, бібліятэкар сталічнай гімназіі № 19 Кацярына Саўрыцкая, інжынер Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Надзея Сухоцкая.

    Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка.