Ордэнам Маці ўзнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ № 418 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лістапада.

    Высокай узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня са Слоніма Вольга Бабіла, хатняя гаспадыня з вёскі Сцеркава Лідскага раёна Галіна Карнопель, настаўніца Доцішскага філіяла Радунскай дзіцячай школы мастацтваў Воранаўскага раёна Марына Чывель, хатняя гаспадыня са Смаргоні Юлія Якімава і хатняя гаспадыня з аграгарадка Ясень Асіповіцкага раёна Вольга Снігір.