Наведванне рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту "Раўбічы"
- 7
- 3:05
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 лютага азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра па зімовых відах спорту "Раўбічы" да маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы па біятлоне.
Аляксандр Лукашэнка таксама асабіста разам з камандай апрабаваў трасу.
"Калі
ўлічваць цяперашнія ўмовы надвор'я (гавораць, гэта не анамалія, а
нестандартныя, атыповыя ўмовы), то трэба аддаць належнае тым, хто
здолеў, калі быў невялікі мінус, нарыхтаваць горы снегу, выкласці
трасу", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён
адзначыў, што нават у паўночных краінах няма снегу, і міжнародны саюз
біятланістаў звярнуўся з просьбай, каб спаборніцтвы правялі ў Беларусі.
Не толькі чэмпіянат Еўропы, але і этап Кубка IBU.
"Шчыра
кажучы, вельмі перажываю за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу
мне дакладваюць, што зроблена. А сёння я вырашыў нечакана сваю
трэніроўку перанесці сюды і паглядзець. Вядома, траса разбіта, цяпер ужо
нуль (градусаў. - Заўвага). Таму цяжкавата, асабліва для аматараў. А
спартсмены трэніруюцца нармальна. Мы зробім трасу. Снегу вунь, бачыце,
горы настралялі - цэлы дывізіён гармат (снежных. - Заўвага) стаіць, і
нашых, і не нашых", - выказаў упэўненасць Кіраўнік дзяржавы.
"Таму
калі дажджу не будзе, чэмпіянат Еўропы і этап Кубка мы правядзём на
належным узроўні. Не падвядзём міжнароднікаў, якія проста нас папрасілі
выратаваць іх, таму што нідзе няма снегу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
"Яны
(міжнародны саюз біятланістаў IBU. - Заўвага) аплачваюць поўнасцю нашу
падрыхтоўку (да правядзення спаборніцтваў. - Заўвага). Я ўжо не лічу,
што прыедуць сюды тысячы чалавек, якія будуць харчавацца, жыць - і ў
Мінску, і тут, як гэта было мінулыя гады. Таму ў фінансавых адносінах
гэта ўсё практычна акупна, і з вялікім прыбыткам", - сказаў Кіраўнік
дзяржавы.
Разам
з тым беларускі лідар падкрэсліў, што для яго галоўнае нават не
фінансавы аспект. "Галоўнае - заява кіраўніка IBU, што за тое, што вы
нас падтрымалі, выратавалі, фактычна кажучы, мы падумаем аб тым, каб у
бліжэйшы час перадаць у "Раўбічы" этап Кубка свету - ужо вядучых, самых
топавых спартсменаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.