Наведванне матчу Кубка Федэрацыі Беларусь - Нідэрланды

  • 11

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага ў мінскім спарткомплексе "Чыжоўка-Арэна" наведаў чвэрцьфінальны матч Сусветнай групы Кубка Федэрацыі паміж тэніснымі зборнымі камандамі Беларусі і Нідэрландаў.

Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на вырашальных паядынках і актыўна падтрымліваў спартсменак на трыбуне, а пасля трыумфальнага завяршэння матчу асабіста павіншаваў тэнісістак з перамогай. "Дзякуй! Малайцы! Вельмі добра гулялі!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пагаварыў і з прадстаўнікамі зборнай Нідэрландаў. "Дзякуй вам за гульню! Вы малайцы і ў вас добрая каманда", - адзначыў ён.

Усе паядынкі на "Чыжоўка-Арэне" праходзілі ў вельмі напружанай барацьбе, але беларускія спартсменкі аказаліся мацнейшымі за сваіх суперніц з Нідэрландаў, забяспечыўшы перамогу зборнай Беларусі ў гэтым матчы і ўпершыню ў гісторыі выхад у паўфінал Кубка Федэрацыі.

Перад пачаткам спаборніцтваў Прэзідэнт сустрэўся з беларускімі тэнісісткамі. "Я, вядома, не прыйшоў вас вучыць. Проста я прыйшоў, каб вы не перажывалі. Не хачу сказаць, што выйшлі на пляцоўку і ўсё забылі. Гэта немагчыма для спартсменаў. Вы ж учора гулялі, хвалявання ўжо быць не павінна, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Поспехаў! Змагайцеся! Выходзьце як гаспадары на корт".